1 А я разважыў для сябе так: не прыходзіць да вас зноў у смутку.
2 Бо калі я засмучваю вас, хто мяне ўзрадуе, як не той, каго засмуціў я?
3 І я напісаў [вам] тое самае, каб, прыйшоўшы, не мець смутку ад тых, ад якіх належала, каб я радаваўся, будучы ўпэўнены ва ўсіх вас, што мая радасць — гэта радасць усіх вас.
4 Бо з вялікага гора і тугі сэрца я напісаў вам праз многія слёзы не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы ўведалі бязмежную любоў, якую я маю да вас.
5 Калі ж хто кагосьці засмуціў, то не мяне засмуціў, а часткова, — каб не перабольшыць, — усіх вас.
6 Для такога даволі гэтай кары ад большасці,
7 так што, наадварот, лепш вам дараваць і суцешыць яго, каб ён не быў ахоплены празмерным смуткам.
8 Таму прашу вас падцвердзіць вашу любоў да яго.
9 Бо для гэтага я і напісаў, каб уведаць вашу выпрабаванасць, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
10 А каму вы што-небудзь даруеце, і я — таксама; бо і я, калі ў чым дараваў каму, то дараваў дзеля вас ад асобы Хрыста,
11 каб не абхітрыў нас сатана, бо яго намеры нам не безвядомыя.
12 Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля дабравесця Хрыстова і былі мне адчынены дзверы Госпадам,
13 я не меў спакою ў маім духу, бо не знайшоў Ціта, майго брата, але, азвітаўшыся з імі, пайшоў у Македонію.
14 Ды дзякаваць Богу, Які заўсёды пераможна вядзе нас у Хрысце і духмянасць ведання Яго выяўляецца праз нас у кожным месцы;
15 таму штомы водыр Хрыстовы Богу ў тых, хто ратуецца, і ў тых, хто гіне:
16 для адных — пах са смерці ў смерць, для другіх — пах з жыцця ў жыццё. І хто здатны на гэта?
17 Бо мы не гандлюем словам Божым, як многія, а гаворым па шчырасці, як ад Бога, перад Богам, у Хрысце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст да Карынфянаў Апостала Паўла, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014