Ераміі 47 разьдзел

Кніга прарока Ераміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, празь Пілішчан, уперад чымся фараон зразіў Ґазу.
 

Гэтак кажа СПАДАР: «Абач, падыймаюцца воды з поўначы і стануць цур’ём, што разьліваецца, і зальлюць зямлю і ўсе, што напаўняе яе, места а жыхараў яго; тады закрычаць людзі, і завыюць усі жыхары зямлі.
 

Ад тупату капытоў дужых коні, драганьня цялежак, грукату колаў айцове не аглядаюцца на сыноў, бо рукі апусьціліся
 

З прычыны настаючага дня, каб аглабаць усіх Пілішчан, выгубіць ля Тыру а Сыдону ўсіх памачнікоў, што засталіся, бо СПАДАР аглабае Пілішчан, астачу абтоку Кафтор.
 

Лысіна прыходзе на Ґазу, Ашкелон гіне, астача даліны іхнае. Пакуль ты будзеш рэзацца?
 

О бяда, мечу СПАДАРОЎ, пакуль ты не супакоішся? увыйдзі ў похву сваю, супакойся а змоўкні.
 

Як можа ён супакоіцца, калі СПАДАР расказаў яму? На Ашкелон а на ўзмор’е, туды Ён прызначыў яго».