Ісаі 30 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
«Бяда непакорным дзяцём, — агалашае СПАДАР, — што робяць нарады, але безь Мяне, і накрываюць запонам, але бяз Духа Майго, каб дабаўляць грэх да грэху,
Што йдуць, каб зыйсьці да Ягіпту, і ня пытаюцца вуснаў Маіх, каб умацавацца моцаю Фараонавай і схавацца пад сьцень Ягіпту.
І будзе вам моц Фараонава сорамам, і хаваньне сябе пад сьценям Ягіпту — ганьбаю;
Бо князі ягоныя былі ў Цоане, і паслове ягоныя дайшлі аж да Ганесу.
Але ўсі паганбены будуць за люд. што ня даў карысьці яму, што быў не на помач і не на карысьць, але на сорам і нават на ганьбу». Цяжар узглядам паўднявое жывёлы.
У зямлі немарасьць а мукі, скуль леў а стары леў, гад а лятучы гад; яны нясуць багацьці на хрыбце асьлянят, багацьці свае а скарбы свае на гарбе вярблюдоў да люду, што не даець карысьці
Бо Ягіпет — марнасьць, і пустая памога ягоная; затым Я гукаў узглядам іх: пыха іхная — сядзець ціха.
Цяпер ідзі, напішы гэта ім на дошцы і нарысуй гэта ў кнізе, каб гэта засталося на апошні дзень, назаўсёды, на векі;
Бо гэта люд бунтоўны, сынове манлівыя, сынове, што не хацелі слухаць права СПАДАРОВАГА,
Каторыя кажуць відучым: «Не глядзіце», і відзеньнікам: «Ня майце відзеняў дакладных, гукайце нам падлыжніцтва, праракайце ашуку;
Адхініцеся ад дарогі, здальцеся ад сьцежкі, учыніце, каб перастаў быць перад намі Сьвяты Ізраеляў».
Затым гэтак кажа Сьвяты Ізраеляў: «За тое, што вы грэбуеце гэтым словам, і спадзяіцеся на несправядлівасьць а ашуку, і апіраецеся на гэта;
То бяспраўе гэта будзе вам, як шчэліна, паваленьням пагражаючая, пукатая на высокай сьцяне, каторай разбурэньне будзе зьнецікі, якга.
І Ён разаб’ець яе, як разьбіваецца судзіна ганчарова, і будзе растоўчана; Ён не пажалее яе, так што памеж кавалкаў там ня знойдуць чарапка ўзяць жару з вогнішча альбо засіліць вады з копані»;
Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў: «Навярненьням а супакоям вы выбавіліся б, у цішыні а спадзеве была б ваша Сіла»; але вы не захацелі,
І кажаце: «Не, мы ўцячэм на конях», — за тое будзеце ўцякаць; — «Мы паедзем на борздых», — за тое перасьлядуючыя вас будуць борздыя.
Адна тысяча ад пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх уцячыце датуль, пакуль вас не застанецца як показь на версе гары і як харугаў на ўзгорку.
І дзеля таго будзе ждаць СПАДАР, каб зьмілавацца над вамі, дзеля таго Ён паўстане, каб зжаліцца над вамі; бо Бог суду СПАДАР; дабраславёныя ўсі, што спадзяюцца на Яго.
Бо, людзе Сыёну, што жывеш у Ерузаліме, ты плачма ня будзеш плакаць, — Ён зьмілаваньням зьмілуецца вад табою на гук галашэньня твайго і, як пачуе яго, адкажа табе.
І Спадар дасьць вам хлеб гароты і ваду ўціску; і наперад вучыцелі твае ня будуць здалены, і вочы твае будуць бачыць вучыцеляў тваіх;
І вушы твае будуць чуць словы адзаду цябе, што кажуць: «Гэта дарога, ідзіце па ёй», як адхініцеся паправе і як адхініцеся налева.
І вы сплюгавіце пакрыцьце із срэбра свайго на выразаных балванох і запоны із золата свайго на выліваных балванох; ты адкінеш іх, забрудзяненую адзежу: «Вон», скажаш ім.
І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцца на вялізарным пасьцьбішчу.
Валы а маладыя аслы, каторыя робяць зямлю, будуць есьці салоны пошар, ачышчаны лапатаю а веялкаю.
І на кажнай высокай гары і на кажным узьнятым узгорку будуць рэкі, цур’і водаў, у дзень вялікае бітвы, як паваляцца вежы.
І будзе сьвятліня месяца, як сьвятліня сонца, і сьвятліня сонца будзе павялічана сем разоў, будзе, як сьвятліня сямёх дзён, як СПАДАР завяжа зламленьне люду Свайго і раны вытня ягонага ўздарове.
Во Імя СПАДАРОВА! прыходзе здалеку, і пале гнеў Ягоны, і цяжкі дым Ягоны; вусны Ягоныя поўныя абурэньня, і язык, як жаручае цяпло.
І дух Ягоны, як цурэй, што разьліўся, што падыймаецца аж да шыі, каб падсеяць народы рэшатам загубы; і будзе муляючая аброць на шчэляпах люду.
Будзе ў нас песьня, як у ночы пасьвячэньня сьвята, і вы будзеце вясёлага сэрца, як у йдучага з дудкаю, каб ўзыйсьці на гару СПАДАРОВУ, на скалу Ізраеляву.
І дасьць СПАДАР пачуць славуты голас Свой, і пакажа плячо Свае, іступаючы ў вабураючым гневе, і полымя жаручага цяпла, з разбурэньням, паводкаю а каменным градам;
Бо ад голасу СПАДАРОВАГА будзе дрыжэць Асыр, розкаю будзе выцяты.
І станецца: ідзе пройдзе прызначаны кій, каторым СПАДАР б’ець яго, будуць тамбурыны а гарпы, і войнамі наступальнымі будзе ваяваць ізь ім.
Месца паленьня даўно гатова; яно гатова й каралю, паглыблена а пашырана; на кайстру яго шмат цяпла а дроў; дзьмухненьне СПАДАРА запаляе яго, як цурок серкі.