Да Габрэяў 3 разьдзел

Пасланьне да Габрэяў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Вось чаму, браты, сьвятые, удзельнікі нябеснага прызвання, уразумееце апастола й Ўсесьветара веры наўай Езуса,
 

вернага таму, хто яго паставіў, як і Майжэш быў верны ў цэлым доме ягоным.
 

Ён бо удастоіўся нагэтулькі большай за Майжэшаву славы, наколькі большую чэсьць мае будаўнічы за ягоную будоўлю.
 

Кожны-ж дом праз некага будуецца; а той, хто збудаваў усёчыста — ёсьць Бог.
 

І Майжэш быў верным у цэлым доме ягоным, як слуга на сьветчанне таго, што мела быць сказана;
 

Хрыстус-жа — як сын у сваім доме; а тым яго домам, — мы, калі да канца датрымаем непахісна давер і пахвалу надзеі.
 

Дзеля гэтага, як кажа Дух Святы: «Сяння, як пачуеце голас ягоны,
 

не цьвярдзейце сэрцамі вашымі, як то было на месцы кневу ў дню спакусы на пустыні,
 

дзе правакавалі бацькі вашы, выстаўляючы мяне на пробу, праз сорак год глядзелі на справы мае.
 

Таму і прагневаўся на гэты род і сказаў: яны заўсёды блудзяць сэрцам, яны шляхоў маіх не пазналі.
 

Тады і прырок у гневе маім: «Ім не ўвайсьці ў супачынак мой!»» (Пс. 94:8−11).
 

Глядзецеж, браты, каб у каго з вас ня было сэрца крывадушнага ў недаверстве, каб вам не адступіць ад Бога жывога.
 

Але падтрымоўвайце адзін другога штодня дакуль трывае тое «сяння», каб хто з вас ня стаўся запеклым праз подступ граху.
 

Мы бо сталіся супольнікамі Хрыстуса, калі толькі датрымаем цьвёрда аж да канца нашую веру, як спачатку,
 

дакуль гаворыцца: «Сяння, як пачуеце голас ягоны, не цьвярдзейце сэрцамі вашымі, як то было на месцы гневу».
 

Хто былі тые, што пачуўшы, паднялі нараканне? Хібаж ня ўсе тые, што выйшлі з Эгіпту пад правадніцтвам Майжэша?
 

На кагож ён гневаўся праз сорак год? Хібаж не на тых, што зграшылі й косьці іх ляглі ў пустыні?
 

І камуж прадракаў, што ня ўвойдуць у супачынак яго, калі ня тым няверным?
 

І бачым, што не маглі ўвайсьці праз недаверства.