Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ДЭМАНАМІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «дэманамі» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДЭМАНАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.

Калі ж надыйшоў вечар, прывялі да Яго шмат апанаваных дэманамі, і Ён выгнаў духаў словам, і ўсіх хворых аздаравіў,

А калі настаў вечар, як сонца зайшло, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі;

І прыходзяць да Ісуса, і бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў легіён, сядзіць адзеты і пры здаровым розуме, і спалохаліся.

А тыя, якія бачылі, распавялі ім, як збаўлены быў апанаваны дэманамі.

Паклікаўшы ж дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць хваробы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter