Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ГНАЛІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «гналі» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГНАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, якія жылі на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.

І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] ў бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы.

І атачылі яны з усіх бакоў Бэн’яміна, і гналі іх без адпачынку, і забівалі іх ад Гівы на захад.

З тых, якія ўцякалі ў бок пустыні да скалы Рымон, забілі на дарогах пяць тысячаў чалавек, і гналі іх да Гідому, дзе забілі каля дзьвюх тысячаў.

І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, і казалі: «Вось здабыча Давіда!»

І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter