Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЛІТУЕЦЦА — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «літуецца» сустракаецца 16 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЛІТУЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
ня слухай яго і не згаджайся з ім, і няхай ня літуецца вока тваё над ім, ня мей шкадаваньня, і не хавай [злачынства] ягонага,

Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.

Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.

Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў.

як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.

Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.

Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.

Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.

Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.

Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.

Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.

бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй,

І яны будуць Маімі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, у дзень, калі Я зраблю іх уласнасьцю [Маёй] і зьлітуюся над імі, як чалавек літуецца над сынам сваім, які служыць яму.

Таму [выбраньне залежыць] не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які літуецца.

Дзеля гэтага над кім хоча, літуецца, а каго хоча, закамяняе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter