А яны сказалі: «Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма».
Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.
І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: «Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?» І сказаў: «Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой».
І селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся мужы гэтыя, [гледзячы] адзін на аднаго.
І сказаў ты слугам тваім: “Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё”.
І мы сказалі: “Ня можам зыйсьці. Калі будзе з намі брат наш наймалодшы, мы зыйдзем, бо ня зможам убачыць аблічча таго чалавека, калі брата нашага наймалодшага ня будзе з намі”.
Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Завулёна, князі Нэфталі.