«І зробіш мыцельнік мядзяны і падставу мядзяную да ўмываньня, і паставіш яго паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.
І Майсей узяў намёт, і паставіў яго па-за табарам, воддаль ад табару, і назваў яго Намётам Спатканьня; і было, што кожны, хто шукаў ГОСПАДА, выходзіў да Намёту Спатканьня, які [быў] па-за табарам.
І паставіш мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.
І паставіў мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і наліў у яго вады для абмываньня.
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёю яе ахвярнік наўкола.
і паложыць ён руку сваю на галаву яе і заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.
Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы свае, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвойдзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім.
і перапросіць за [Месца] Сьвятое, за нячыстасьць сыноў Ізраіля і за злачынствы іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй.
І скончыць перамольваньне над [Месцам] Сьвятым, Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і прывядзе жывога казла.
А з пярэдняга боку Сялібы, з усходу, перад Намётам Спатканьня разложацца табарам Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана Сяліба ад імя сыноў Ізраіля. Калі хто наблізіцца чужы, будзе забіты.
У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у бляску агню.
Калі воблака падымалася над Намётам, тады сыны Ізраіля выходзілі [ў дарогу], а на тым месцы, дзе затрымоўвалася воблака, там раскладаліся табарам сыны Ізраіля.
І казала ўся грамада, каб закідаць іх камянямі, але над Намётам Спатканьня зьявілася слава ГОСПАДА перад усімі сынамі Ізраіля.