Ані мужчыны, ані жанчыны не пакідаў пры жыцьці Давід, каб прыводзіць іх у Гат, бо казаў ён: «Каб не паведамілі пра нас, кажучы: “Гэта зрабіў Давід”». І гэткія былі справы ягоныя ў-ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне Філістынцаў.
І прыйшоў валадар у дом свой у Ерусаліме, і ўзяў валадар дзесяць наложніцаў, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, і забясьпечваў іх [усім], але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа].
Але, калі яны мелі супачынак, ізноў пачыналі рабіць ліхоту перад абліччам Тваім, і Ты пакідаў іх у руках ворагаў іхніх, і тыя мелі ўладу над імі. І яны навярталіся і клікалі да Цябе, і Ты чуў іх з неба, і вызваляў іх, паводле літасьці Тваёй, шмат разоў.
Дзякуючы велічы, якую Ён даў яму, усе народы, плямёны і мовы трымцелі і жахаліся перад ім. Каго хацеў, таго забіваў, і каго хацеў, таго пакідаў жывым; і каго хацеў, таго вывышаў, і каго хацеў, таго паніжаў.