Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

РАСЫ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «расы» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

РАСЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: «Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба ўгары,

І сталася ўвечары, і наляцелі перапёлкі, і пакрылі табар, а раніцаю быў пласт расы вакол табару.

І падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і крупчастае, дробнае, як шэрань на зямлі.

Горы Гільбоа! Няхай [ня будзе] на вас ані расы, ані дажджу, ані палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт волатаў, шчыт Саўла ня быў памазаны алеем.

І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»

Хто ёсьць бацькам дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы?

Таму неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter