Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СМАГІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «смагі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СМАГІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»

І адчуў вялікую смагу, і клікаў да ГОСПАДА, і сказаў: «Ты рукою слугі Твайго ўчыніў вялікае збаўленьне і перамогу, а цяпер прыйдзецца мне памерці ад смагі і патрапіць у рукі неабрэзаных».

Няхай не падманвае вас Эзэкія, каб аддаць вас на сьмерць ад голаду і смагі, кажучы: “ГОСПАД, Бог наш, выратуе нас ад рукі валадара Асірыі”.

Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.

Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах ад смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!

Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.

Язык немаўляці ліпне да паднябеньня ад смагі; дзеткі просяць хлеба, і няма нікога, хто адломіць ім [кавалак].

Іначай распрану яе дагала і пастаўлю яе, як яна была ў дзень нараджэньня свайго, і зраблю яе як пустыню, і зраблю яе як зямлю сухую, і спрычыню сьмерць ёй ад смагі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter