Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ВУЧЫШ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «вучыш» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВУЧЫШ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,

Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.

Адказалі і сказалі яму: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас вучыш?» І выгналі яго прэч.

А яны начутыя адносна цябе, што ты вучыш адступніцтву ад Майсея ўсіх Юдэяў, што [жывуць] сярод паганаў, кажучы, каб не абрэзвалі сваіх дзяцей і не хадзілі паводле звычаяў.

Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВУЧЫЎ →