Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ВЯЗЬНЯЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «вязьняў» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ВЯЗЬНЯЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І аддаў начальнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, якія былі ў вязьніцы, і ўсё, што там рабілі, ён рабіў.

Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.

Няхай дойдуць перад аблічча Тваё стогны вязьняў! Паводле вялікасьці рамяна Твайго пакінь [пры жыцьці] сыноў, сказаных на сьмерць.

каб адкрыць вочы сьляпым, і вывесьці з няволі вязьняў і з вязьніцы тых, якія сядзяць у цемры.

Калі топчуць пад нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі,

А на сьвята ён звальняў ім аднаго з вязьняў, за якога прасілі.

А калі прысудзілі нам плыць у Італію, Паўла і некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку з кагорты Аўгуста, на імя Юлій.

Жаўнеры зрабілі пастанову, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўцёк.

Калі ж мы прыйшлі ў Рым, сотнік перадаў вязьняў гетману, а Паўлу было дазволена жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў.

Прывітайце Андроніка і Юнію, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя між апосталаў і якія раней за мяне былі ў Хрысьце.

Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter