Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АСТАТНІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «астатні» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

АСТАТНІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.

І ўстаў Давід, і прыбыў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў ён месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска яго. А Саўл спаў у палатцы, і астатні народ вакол яго.

А калі аманіцяне, разумеючы, што Давід зненавідзеў іх, паслалі, як Ханон, так і астатні народ, тысячу талентаў срэбра, каб за іх наняць сабе калясніцы і коннікаў з Мэсапатаміі, і з Сірыі Маахі, і з Собы;

І хай ніхто іншы не ўваходзіць у дом Госпада, апрача святароў і тых, хто служыць з левітаў; толькі яны ўваходзяць, бо яны асвячоныя. І ўвесь астатні народ хай захавае вернасць Госпаду.

І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў.

Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.

дзеля надыходу дня, калі будуць знішчаны ўсе філістынцы ды будзе выгублены кожны астатні памагаты для Тыра і Сідона: вынішчае бо Госпад філістынцаў і рэшту вострава Кафтор».

«Першасвятар Ёната, і старэйшыны народа, і святары, і астатні народ юдэйскі братам спартанцам — прывітанне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter