Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЕСКАРЫСНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бескарысны» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

БЕСКАРЫСНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Паламаюцца нямоцныя галіны — і плод іх бескарысны: і недаспелы для ежы, і ні да чаго не прыдатны.

А нешчаслівыя тыя, што спадзяюцца на рэчы смяротныя, што багамі лічаць творы рук чалавечых: золата і срэбра, творы мастацкія і выявы звяроў або бескарысны камень, твор старадаўняй рукі.

Бывае чалавек спрактыкаваны, знаўца многага, а для душы сваёй бескарысны.

Ды выйшаў Тобія, і паклікаў яго, і сказаў яму: «Юнача, бацька цябе запрашае». Ды ўвайшоў да яго, а Табіэль прывітаў яго першы. І ён сказаў яму: «Хай будзе табе вялікая радасць!» І Табіэль спытаўся ў яго: «Якая мае мне быць яшчэ радасць? Чалавек я бескарысны дзеля вачэй, і не бачу святла неба, але ў цемры жыву, як памерлыя, якія не бачаць ужо святла. Жыву я між мёртвых. Голас людзей чую, але іх не бачу». І сказаў яму ён: «Будзь моцны духам; хутка будзеш Богам вылечаны. Будзь мужны!» І сказаў яму ў адказ Табіэль: «Сын мой Тобія хоча ісці ў Мідыю. Ці не мог бы ты ісці з ім і праводзіць яго? І дам табе тваю плату, браце». І ён адказаў яму: «Змагу ісці з ім, бо ведаю ўсе дарогі, і некалькі разоў хадзіў у Мідыю ды абыходзіў усе закуткі яе і горы і ведаю ўсе праходы».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter