Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦЕРПЯЧЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «церпячы» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЦЕРПЯЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
якая, хаця пакінута імі, падабаецца ім, у час субот іх церпячы спустошанасць ад іх. А яны будуць несці кару за свае грахі, бо адкінулі Мае законы і пагардзілі пастановамі Маімі.

каб, церпячы нястачу хлеба і вады, яны з жахам глядзелі адзін на аднаго, і змарнелі ў правіннасцях сваіх.

Бо гэта ласка, калі хто ў імя Бога пераносіць гора, церпячы несправядліва.

Ён, зняважаны, не зневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі.

Таксама Садом, і Гамора, і суседнія гарады, што падобным чынам аддаваліся распусце і пайшлі за чужым целам, сталіся прыкладам, церпячы кару вечнага агню.

церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як Хрыстос дараваў вам, так і вы.

Дык забойца і блюзнерца, церпячы самыя страшныя мукі, якія прычыняў другім, скончыў жыццё на чужой зямлі, у гарах, марнаю смерцю.

Лепш бедны, але здаровы і дужы, чым багаты, але кволы і церпячы целам сваім.

Сыне, пралівай слёзы па памерлым, ды, як быццам цяжка церпячы, пачні галашэнне, і, як належыцца, пакрый цела яго і не адцурайся ад пахавання яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter