Першае Пятра 2 верш » 1 Пятра 2:19 — параўнанне перакладаў.

Першае Пятра 2 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 Пятра 2:19 / 1Пет 2:19

Filter: all
Бо гэта спадобнае Богу, калі хто па сумленьні перад Богам, церпіць нягоды, пакутуючы несправядліва.

Бо гэта ласка [Божая], калі хто дзеля сумленьня Божага пераносіць смутак, церпячы несправядліва.

Бо гэта ласка, калі хто ў імя Бога пераносіць гора, церпячы несправядліва.

Бо гэта прымальна, калі хто дзеля сумленьня перад Богам вытрывае смутак, церпячы несправядліва.

Бо люба Богу тое, калі хто, думаючы аб Богу, пераносе гора, церпячы несправядліва.

Бо гэта благада́ць, калі хто свядо́ма дзе́ля Бога, це́рпіць бе́ды, паку́туючы несправядлíва.

Бо гэта ласка, калі нехта пакутуе з думкаю пра Бога, церпячы несправядліва.

Бо гэта ласка [ў Бога], калі хто праз усведамленне Бога пераносіць пакуты, церпячы несправядліва.

Бо гэта прыемна Богу, калі хто, ўсьведамляючы Бога, пераносе гора, паку́туючы нясправядліва.

Тое бо, калі хто з думкаю аб Богу зносіць гора, церпячы несправядліва, ёсьць мілым Богу.

Сей убо имать благодать, кто совести ради Божия терпить скорби, и стражеть без вины •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter