Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦЫЛІЦЫІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Цыліцыі» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

ЦЫЛІЦЫІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.

напісаўшы праз рукі іх гэтак: «Апосталы, і старэйшыя, і браты — тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!

І адказаў Паўла: «Я — юдэй з Тарса ў Цыліцыі, грамадзянін не абы-якога горада; прашу цябе, дазволь мне гаварыць да народа».

«Я — юдэй, народжаны ў Тарсе, з Цыліцыі, выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліэля атрымаў руплівае навучанне ў праўдзе айцоўскага закону, шчыры паслугач Бога, як і вы ўсе сёння.

А намеснік, прачытаўшы, спытаў, з якой ён правінцыі. Калі ж даведаўся, што з Цыліцыі,

і пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі, ды прыбылі на караблі ў Міры, што ў Ліцыі.

Потым пайшоў я ў ваколіцы Сірыі і Цыліцыі.

А цар Аляксандр у той час быў у Цыліцыі, таму што жыхары гэтых гарадоў паўсталі супраць яго;

А калі цар вярнуўся з мясцовасцей Цыліцыі, то пражываючыя ў горадзе юдэі і грэкі, аднадушна абураныя тым злачынствам, што Онія быў забіты без прычыны, звярнуліся да цара.

І паслаў Набукаданосар, цар асірыйцаў, вестуноў да ўсіх жыхароў Персіі, і да ўсіх жыхароў на захадзе: да пражываючых у Цыліцыі, і ў Дамаску, і ў Лібане, і ў Антылібане, і да ўсіх жыхароў Прымор’я,

Дык раззлаваўся вельмі Набукаданосар на ўсю тую зямлю. І пакляўся пасадам і царствам сваім, што адпомсціць ён усім землям Цыліцыі, Дамаска і Сірыі, што ён мечам сваім іх вынішчыць, іх і ўсіх, што пражываюць на зямлі Мааб, і сыноў Амона, і ўсю Юдэю, і ўсіх у Егіпце аж па межы двух мораў.

І выйшлі яны з Нінівы, ідучы тры дні ў напрамку раўніны Бэктылет, і над Бэктылетам паставілі палаткі свае каля гары, што налева ад верхняй Цыліцыі.

І здабыў зямлю Цыліцыі, і разбіў усіх, хто яму супрацівіўся, ды дайшоў аж да паўднёвых граніц Яфэта, насупраць Арабіі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter