Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАБРАЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дабраліся» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: праваслаўным, каталіцкім.

ДАБРАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык Давід і Абісай дабраліся цішком ноччу да людзей і знайшлі Саўла, які ляжаў і спаў у палатцы, і дзіду, убітую ў зямлю каля галавы яго, а Абнэр і народ спалі вакол яго.

А паслаў яму Гірам праз рукі паслугачоў сваіх караблі і маракоў, што ведалі мора; і яны разам з паслугачамі Саламона дабраліся ў Афір і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзесят талентаў золата, і прывезлі цару Саламону.

А тыя, што былі рассеяны дзеля пераследавання, што ўзнікла з прычыны Сцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпра, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адным толькі юдэям.

І дабраліся да Эфеса, і там ён іх пакінуў, а сам, увайшоўшы ў сінагогу, дыспутаваў з юдэямі.

і, адплыўшы адтуль, апынуліся назаўтра насупраць Хіёса, а наступнага дня прыбылі ў Самос і, пабыўшы ў Трагілеце, на наступны дзень дабраліся да Мілета,

І, плывучы з цяжкасцю каля яго, мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт, каля якога быў горад Ласея.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter