І так дабраўся да Ездралона непадалёк ад Датайна, што знаходзіцца насупраць вялікага спуску юдэйскага,
І вялікі святар Ёакім, які ў тыя дні быў у Ерузаліме, напісаў ліст жыхарам Бэтуліі і Бэтамэстая, што знаходзяцца над спускам насупраць Ездралона перад раўнінай каля Датайна,
І сыны Амона і сыны Эзава ўзышлі на горы і насупраць Датайна размясцілі лагер. І ад іх паслалі людзей на поўдзень і на ўсход насупраць Эгрэбэля, што каля Хуса над ручаём Махмур. І рэшта асірыйскіх войскаў паставіла лагер на раўніне і закрыла ўсю паверхню зямлі; і палатак, і абозаў іх размясцілася там у вялікай колькасці, і былі яны ў вельмі вялікім мностве.
І расклаліся лагерам на раўніне каля крыніцы побач з Бэтуліяй, і размясціліся ў шырыню насупраць Датайна аж да Абэлмайна і ў даўжыню ад Бэтуліі аж па Хіямон, што знаходзіцца насупраць Ездралона.