Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГУБІЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «губіць» сустракаецца 10 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi.

ГУБІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.

Ён памнажае народы і нішчыць іх, і людзей пашырае і губіць, а знішчаных ізноў аднаўляе.

І як рупіўся Я пра іх, каб вырываць і нішчыць, раскідваць, губіць і пераследаваць, так буду рупіцца пра іх, каб адбудаваць іх і засадзіць — кажа Госпад.

і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;

Прабіваеш стрэламі Сваімі галаву ваяроў яго, надыходзячых, як віхор, на загубу маю; радасць іх, як таго, хто скрыта губіць беднага.

«Пакінь, што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Ты прыйшоў губіць нас? Ведаю Цябе, Хто Ты ёсць, Святы Божы».

Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць; Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь.

Бывае, што праз сорам губіць хто сваю душу, і губіць яе ад неразважнага чалавека; губіць ён сябе прыняццем гэтага чалавека.

Бывае, што праз сорам губіць хто сваю душу, і губіць яе ад неразважнага чалавека; губіць ён сябе прыняццем гэтага чалавека.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ГУБІШ →