Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЭЛЬКАНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Элькана» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

ЭЛЬКАНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Сыны Корэ: Асір, і Элькана, і Абіясаф; гэта сем’і Корэ.

Быў адзін чалавек у Раматаіме-Цуфіце з гары Эфраіма, на імя Элькана, сын Ерахама, сына Элію, сына Тогу, сына Суфа, эфраімец.

Такім чынам, прыходзіў дзень, і Элькана ўскладаў ахвяру і даваў жонцы сваёй Фанэне і ўсім яе сынам і дочкам па частцы,

Дык сказаў ёй Элькана, муж яе: «Ганна, чаму ты плачаш і чаму не ясі? І чаму сумуе сэрца тваё? Ці ж я табе не мілейшы, чым дзесяць сыноў?»

І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.

Муж яе Элькана і ўвесь дом яго пайшоў, каб ускласці гадавую ахвяру Госпаду і споўніць абяцанне сваё.

Адказаў ёй Элькана, муж яе: «Рабі, што табе здаецца добрым, і заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей; і я малюся, каб Госпад здзейсніў слова Сваё». Дык засталася жанчына і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.

І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык быў паслугачом перад абліччам Госпада пад наглядам Гэлі, святара.

сын яго Элькана, сын яго Абіясаф, сын яго Асір,

сын яго Элькана, сын яго Сафай, сын яго Нагат,

сын яго Эліяб, сын яго Ерахам, сын яго Элькана, сын яго Самуэль.

Элькана, і Ясія, і Азарыэль, і Ёэзэр, і Есбаам — Карыты,

І Барахія, і Элькана былі прыдзвернымі пры каўчэгу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter