Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КАРАЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «каралі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КАРАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дзеля гэтае прычыны прыносім мы ў ахвяру Госпаду ўсе знойдзеныя вырабы з золата: нажныя ўпрыгожванні і бранзалеты, пярсцёнкі і завушніцы, і каралі для ачышчэння душ нашых перад Госпадам».

Пра каралі і крышталь не ўспомняць у параўнанні з ёй, і валоданне мудрасцю лепшае за перлы.

Таму пыха ў іх — як каралі, і імкненне да гвалту, як адзенне, пакрыла іх.

бо яны — вянок годнасці на галаве тваёй і каралі на шыі тваёй.

«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка князя! Выгін клубоў тваіх — як каралі, што зроблены рукою майстра.

І Я ўпрыгожыў цябе ўпрыгажэннем, і ўсклаў бранзалеты на рукі твае і каралі — на шыю тваю,

Адсюль, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і шанавалі іх, дык ці не шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць?

і каб каралі смерцю тых, хто не жадае перайсці да грэчаскіх звычаяў; такім чынам, з гэтага бачна вялікае няшчасце.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter