Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

КАРАЛІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «каралі» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КАРАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Той адказаў: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Езус апярэдзіў яго і сказаў: «Як табе здаецца, Сымоне? З каго бяруць мыта або падатак зямныя каралі? Са сваіх сыноў ці з чужых?»

Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі бачыць, што вы бачылі, і не ўбачылі, і чуць, што вы чуеце, і не пачулі».

А Езус адказаў ім: «Каралі народаў пануюць над імі, і валадары іх называюцца дабрадзеямі.

Паўсталі каралі зямлі, і валадары сабраліся разам супраць Пана і супраць Памазаніка Яго”.


Тыя каралі нас па сваім меркаванні на кароткі час. А гэты карае нас дзеля дабра, каб мы мелі ўдзел у Яго святасці.

Каралі зямлі, вяльможы, тысячнікі, багачы, моцныя, кожны нявольнік і свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах.

з якой распуснічалі зямныя каралі, а зямныя жыхары напіліся віном яе распусты».

Дзесяць рагоў, якія ты ўбачыў, — гэта дзесяць каралёў, якія яшчэ не прынялі каралеўства, але як каралі атрымліваюць уладу на адну гадзіну разам са зверам.

бо шалёным віном яго распусты напіліся ўсе народы, каралі зямлі чынілі з ім распусту, а купцы зямлі ўзбагаціліся з вялізнай раскошы яго!»

Тады заплачуць і будуць лямантаваць над ім каралі зямлі, якія распуснічалі з ім і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым ад яго пажару.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter