Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КРАЕМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «краем» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным.

КРАЕМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і ўмацуеш іх знізу пад краем ахвярніка, хай краты будуць аж да сярэдзіны ахвярніка.

Таму прабываў ён з імі, схаваны ў доме Божым, шэсць гадоў, у якія царавала над краем Аталія.

“Калі будзе несці чалавек асвячонае мяса ў крысе адзення свайго і краем яго дакранецца да хлеба, або да чаго-небудзь варанага, або да віна, або да алею, або да якой-небудзь ежы, ці тады будзе асвячоны?”» На гэта ж святары адказалі: «Не».

І ён пашырыў межы народа свайго і завалодаў краем.

Але калі пачулі, што на яго месца першасвятаром быў выбраны брат яго Сімон, ды што ён гаспадарыць над краем і гарадамі, што ў ім пабудаваны,

і каб ён быў ім ваенным кіраўніком і каб меў клопат аб святынях, каб праз яго ён вызначаў наглядчыкаў за ўсімі работамі, і за краем, і за войскам ды за крэпасцямі;

І ўзвысілася сэрца яго, і хацеў завалодаць краем, і меўся падступна выдаліць Сімона і яго сыноў.

і аб аб’явах, паходзячых з неба для тых, якія мужна змагаліся за звычаі юдэйскія, так што хоць нешматлікія былі, аднак завалодалі ўсім краем ды змусілі ўцякаць вялікія войскі паганаў,

што завалодаў краем, забіўшы Антыёха і паверанага яго Лісію.

Бо цара над краем не паставяць ані дажджу не спашлюць людзям.

І не прайшло сарака дзён, як забілі яго два сыны яго ды ўцяклі ў горы Арарат; і замест яго цараваў сын яго Асархадон, і ён паставіў Ахікара, сына брата майго Анаэля, наглядчыкам над усімі падаткамі ў сваім царстве; і меў ён уладу над усім краем.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
КРАЁЎ →