Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КРЫЖА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «крыжа» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КРЫЖА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І хто не прымае крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне.

і кажучы: «Ты, што руйнуеш святыню і ў тры дні адбудоўваеш, уратуй Сябе Самога; калі Ты — Сын Божы, сыдзі з крыжа

«Ён другіх ратаваў, а Сам Сябе ўратаваць не можа. Калі Ён — Валадар Ізраэля; дык няхай цяпер сыдзе з крыжа, і мы паверым у Яго.

уратуй Сябе Самога, зыдзі з крыжа».

Няхай жа Хрыстос, Цар Ізраэля, сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зневажалі Яго.

І хто ідзе за Мной і не нясе крыжа свайго, не можа быць вучнем Маім.

А каля крыжа Ісуса стаяла Маці Яго і сястра Маці Яго, Марыя Кляопава, і Марыя Магдалена.

А калі выканалі ўсё, што пра Яго было напісана, зняўшы Яго з крыжа, паклалі ў магілу.

Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысціць, але несці добрую вестку; не ў мудрасці слова, каб не адмяніць крыжа Хрыстова.

Бо слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, — сіла Божая.

Калі ж я, браты, і далей прапаведую абразанне, дык чаму я цярплю пераслед? Тады знікла б згаршэнне крыжа.

Многія ж, аб якіх я вам часта казаў, а цяпер вось і, плачучы, кажу, жывуць, як ворагі крыжа Хрыстова,

каб праз Яго ўсё пагадзіць з Сабою, ці што на зямлі, ці што ў нябёсах ёсць, робячы супакой Крывёю крыжа Яго.

скасаваўшы напісаную рукою пастанову, якая асуджала нас і была супраць нас, і ўзяў Яго з асяроддзя нашага, і, прыбіўшы цвікамі Яго да крыжа,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← КРЫЖ