Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КУКАЛЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кукаль» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

КУКАЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі вырасла збожжа і дало плод, тады паказаўся і кукаль.

А паслугачы, прыйшоўшы да гаспадара дома, сказалі яму: “Гаспадару, ці ж ты не добрае пасеяў насенне на сваёй раллі? Адкуль жа ўзяўся кукаль?”

Але ён сказаў: “Не, каб часам, збіраючы кукаль, не выкаранілі з ім і пшаніцу.

Дазвольце і аднаму, і другому расці да жніва. А ў час жніва скажу жняцам: “Збярыце раней кукаль і звяжыце ў пучкі, каб спаліць яго, а пшаніцу збярыце ў маё гумно”».

Потым, адпусціўшы людзей, Ісус увайшоў у дом, і прыйшлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Растлумач нам прыпавесць пра кукаль на раллі».

Ралля — гэта свет; добрае насенне — гэта сыны Валадарства, а кукаль — сыны ліхога;

І падобна таму, як збіраюць кукаль і паляць агнём, так будзе пры канцы свету.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← КУЕ