Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАКРЫЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «накрыла» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАКРЫЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дыхнуў Ты Духам Тваім, і накрыла іх мора; яны патанулі, як свінец, у бурлівых водах.

І ўжо надышоў трэці дзень, і рана развіднела; і вось, пачуліся грымоты, і заблішчалі маланкі, і найцямнейшае воблака накрыла гару, і гук трубы шумеў усё мацней; і спалохаўся народ, што быў у лагеры.

І калі Майсей узышоў на гару, воблака накрыла гару;

І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.

Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.

Сама ж яна завяла іх на дах дома свайго і накрыла іх ільняною саломаю, якая там была.

Такім чынам, Ягэль, выйшаўшы насустрач Сісару, сказала яму: «Увайдзі да мяне, гаспадар мой; увайдзі, не бойся». Ён увайшоў у палатку яе, і яна накрыла яго кілімам.

Ён папрасіў яе: «Дай мне, прашу, крыху вады, бо вельмі смягну». Яна адкрыла бурдзюк з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.

А Міхол узяла хатняга балвана, і паклала яго на ложак; і пад галаву яго падклала шарсцістую казіную поўсць; і накрыла яго плашчом.

І ўзяла ты свае рознакаляровыя шаты, і накрыла іх, і таксама Мой алей і Маё кадзіла пакладала перад імі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter