Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАЗВА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «назва» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Сабілы і Малахава.

НАЗВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Назва адной Пішон. Яна тая, што акружае ўсю зямлю Хавіла, дзе знаходзіцца золата.

А назва другой ракі Гіхон; яна тая, што акружае ўсю зямлю Куш.

Назва ж трэцяй ракі Тыгр: цячэ яна на ўсход Асірыі, чацвёртая рака — Эўфрат.

Адсюль назвалі яе Сабэаd, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.

У Эдоме царом быў Бэла, сын Бэора, а назва горада яго — Дэнаба.

А калі ён памёр, па ім валадарыў сын Бэдада, Адад, які пабіў мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва горада яго — Авіт.

А калі ён памёр, па ім валадарыў Адад, назва горада якога Паў, а імя жонкі было Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.

І сказаў Госпад да Ешуа: «Сёння зняў Я з вас ганьбу Егіпецкую». І названа было тое месца Галгал, і захавалася назва гэтая да сённяшняга дня.

і, як пачуў я, колам гэтым была дадзена назва «галгал».

Таксама назва горада будзе Амона, і ачысцяць яны зямлю”.

Наўкола горад мае васемнаццаць тысяч прутоў, і назва горада будзе з таго дня: “Госпад ёсць там!”»

І назва той зоркі чытаецца Палын. І трэцяя частка водаў ператварылася ў палын, і многа людзей паўмірала ад той вады, бо вельмі была горкая.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter