Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НЕТРЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нетры» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

НЕТРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Праз вестуноў тваіх ты зневажаў Госпада і казаў: “З мноствам маіх калясніц я ўзышоў на горныя ўзвышшы, на вяршыні Лібана, і ссек яго велічныя кедры і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры яго.

Праз сваіх вестуноў папракнуў ты Госпада і сказаў: “З мноствам маіх калясніц узышоў я на горныя узвышшы, на вяршыні Лібана; ды ссек вершаліны кедраў яго і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры густыя.

Што ж значыць «узышоў», як не тое, што перш сышоў у глыбейшыя нетры зямлі?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter