Дасць Госпад, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямю шляхамі ўцякуць ад аблічча твайго.
Сталася ж, калі Самуэль складаў ахвяру цэласпалення, філістынцы пайшлі ў бой супраць Ізраэля. У той жа дзень загрымеў Госпад грымотамі вялікімі над філістынцамі і напалохаў іх, і былі яны пабітыя ізраэльцамі.
І калі яны пачалі спяваць гімны пахвалы, Госпад учыніў нязгоду паміж сынамі Амона, і Мааба, і жыхарамі гары Сэір, якія выйшлі ваяваць супраць Юдэі, ды былі яны пабітыя.
Дзеці іх на іх вачах будуць пабітыя, дамы іх будуць абрабаваныя, а жонкі — згвалтаваныя.
Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —
і распачалі бой; і пагане былі пабітыя і ўцяклі на раўніну.
І Сімон накіраваўся ў Галілею, і шмат правёў баёў з паганамі, і пагане былі пабітыя перад абліччам яго,