Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАДЗЕЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «падзей» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДЗЕЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».

Пасля гэтых падзей паведамілі Абрагаму, што Мілка таксама нарадзіла яго брату Нахору сыноў:

Тое, што мы пачулі, пацвердзіў пазнейшы зыход падзей. Я вернуты да свайго абавязку, а ён павешаны на шыбеніцы».

Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх

Пасля гэтых падзей сабраліся сыны Мааба ды сыны Амона і з імі мааніты супраць Язафата, каб ваяваць з ім.

А пасля гэтых падзей сцягнуў Ціматэй іншае войска, і паставіў лагер насупраць Рафона, на другім баку ручая.

укласці ж сцісласць у расказ ды сцерагчыся падрабязнага апісання падзей ёсць задача таго, хто скарачае.

Каго бо калісьці выставілі на пасмешышча перад усімі, абняслаўленага, таму здзівіліся ў канцы падзей, прагнучы не так, як справядлівыя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter