Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАДЗЯЛІЦЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «падзяліце» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДЗЯЛІЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
яе падзяліце паміж вашымі пакаленнямі: большаму пакаленню дайце большую частку, меншаму — меншую; як жэрабя выпадзе, так паміж усімі хай будзе падзелена ўласнасць; па пакаленнях і родах хай будзе яна падзелена.

Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак; і прынясіце апісанне

І калі сабраліся мужчыны, каб ісці дзяліць зямлю, загадаў ім Ешуа, кажучы: «Абыдзіце зямлю і падзяліце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Сіло, у прысутнасці Госпада кінуў я дзеля вас жэрабя».

ён ім сказаў: «Вы вяртаецеся ў свае мясціны з вялікімі багаццямі, з мноствам жывёлы, срэбрам і золатам, меддзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, і жалезам, і вялікаю колькасцю адзення; падзяліце здабычу ад ворагаў паміж братамі вашымі».

І сказаў яму цар: «Што яшчэ ты гаворыш? Я сказаў: ты і Сіба падзяліце паміж сабою ўладанні».

загадаў ён: «Падзяліце жывое дзіця на дзве часткі, і дайце адной палову і другой палову».

І жанчына, якой сын быў жывы, — бо ўзрушылася сэрца яе дзеля сына яе, — сказала цару: «Прашу, гаспадару, не забівайце яго і жывога аддайце ёй». А другая казала: «Падзяліце, хай не будзе ён ані табе, ані мне».

І, узяўшы келіх, склаў падзяку і сказаў: «Бярыце яго і падзяліце між сабой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter