Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПОЛЫМЕМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «полымем» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПОЛЫМЕМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Толькі гарады, што стаялі на ўзгорках, не спаліў Ізраэль; адзін толькі Асор спаліў Ешуа полымем.

З гэтай прычыны, як язык вогненны з’ядае салому і сена знішчаецца полымем, так корань іх будзе, быццам гніль, і квецень іх падымецца, як плясніна, бо адкінулі яны закон Госпада Магуццяў і словы Святога Ізраэлева зняважылі.

Святло Ізраэля станецца агнём, а Святы яго — полымем: Ён загарыцца і паглыне церні яго і калючкі за адзін дзень.

Станецца гэта раптам, неспадзявана, будзеш наведаны Госпадам Магуццяў, грымотамі, землятрусам, страшэнным грукатам, віхурай і навальніцай, і полымем агню знішчальнага.

І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай; і яны палаць будуць супраць іх і паглынуць іх, і не застанецца нікога з дому Эзава, бо так сказаў Госпад.

або новыя стварэнні, поўныя гневу, — невядомых драпежных звяроў: ці то дыхаючых агнявым полымем, ці выкідаючых клубы дыму, ці кідаючых з вачэй страшныя іскры,

Перад полымем у печы — пара і дым; так і перад праліццём крыві: праклёны, і знявагі, і пагрозы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ПОЛЫ