пайшоў за ізраэльцам мужчынам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улонні; так распачалася кара на сыноў Ізраэля.
А Егу рукою нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж лапаткамі. І страла прайшла праз яго сэрца; і адразу ж ён схіліўся ў калясніцы сваёй.
Здарылася, аднак, што адзін з ваяроў выпадкова пусціў стралу і прабіў цара Ізраэля паміж засцежкамі кальчугі. Дык ён сказаў возніку свайму: «Павярні сваю руку і выведзі мяне з бою, бо я паранены».
Ты прабіў крыніцы і ручаі; Ты высушыў велічныя рэкі.
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, прабі мур гэты!» І калі я прабіў мур, з’явіўся адзін праход.
І калі сваім ваярам даў знак: «Божая перамога!», — сам ноччу з найлепшымі адборнымі юнакамі напаў на лагер, на царскую палатку, забіў каля дзвюх тысяч ваяроў і прабіў найбольшага слана разам з тым, што сядзеў на ім;
І схапіў Арпаксада ў гарах Рагава, і прабіў яго сваімі стрэламі ды паразіў яго аж да гэтага дня.
Эзэхія ўмацаваў свой горад, і ўвёў у сярэдзіну яго ваду, і прабіў жалезам скалу, і пабудаваў вадаём.