Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

САМАЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «самая» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

САМАЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Вось што сказаў Майсей Аарону і сынам яго, Элеязэру і Ітамару, якія засталіся: «Вазьміце ахвяру хлебную, што засталася ад агнявых ахвяр Госпада, і ежце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта самая святая рэч.

«Чаму не з’елі вы ахвяру за грэх у святым месцы? Гэта ж самая святая рэч. Яна дадзена вам, каб вы знімалі грахі з супольнасці для ачышчэння іх перад Госпадам.

І сказала тады Ганна: «Прашу, гаспадару мой, хай жыве душа твая, гаспадару; я тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла Госпада.

і труп Езабэлі будзе, як гной на паверхні зямлі ў полі ў Езрагэля, так што не можна будзе сказаць: “Гэта тая самая Езабэль!”»

А сынамі Анама былі: Самай і Яда. Сынамі ж Самая — Надаб і Абісур.

Зіза, таксама сын Сэфэя, сына Алона, сына Ядаі, сына Сэмры, сына Самая.

Бо доля сыноў чалавечых і жывёлы такая ж самая: як памірае чалавек, так і яны паміраюць; і тое ж самае дыханне ва ўсіх: нічога не мае чалавек болей за жывёлу, бо ўсё — марнасць.

І падняліся херубіны: была гэта тая самая істота, якую бачыў я над ракой Кэбар.

Была гэта тая самая істота жывая, якую я ўбачыў пад Богам Ізраэля над ракою Кэбар, і даведаўся я, што гэта былі херубіны.

Смерць яго — смерць самая страшная, і нават пекла лепшае, чым ён.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter