Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ШЧЫРЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «шчыры» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ШЧЫРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
У зямлі Уц жыў чалавек на імя Ёў, і быў гэты чалавек шчыры і праўдзівы, які шанаваў Бога і пазбягаў зла.

І сказаў Госпад яму: «А ці звярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, што няма на зямлі падобнага да яго, — [такі] ён шчыры і справядлівы чалавек, які шануе Бога і пазбягае зла».

І сказаў Госпад шатану: «А ці звярнуў ты ўвагу на паслугача Майго, Ёва, што на зямлі няма падобнага да яго. Чалавек ён шчыры і праўдзівы, шануе Бога і пазбягае зла, і да таго ж захоўвае бязгрэшнасць сваю. А ты Мяне намаўляў супраць яго, каб пакараў Я яго ні за што».

Нават калі я буду шчыры, гэтага не прызнае душа мая і я асуджу жыццё маё.

«Я — юдэй, народжаны ў Тарсе, з Цыліцыі, выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліэля атрымаў руплівае навучанне ў праўдзе айцоўскага закону, шчыры паслугач Бога, як і вы ўсе сёння.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter