Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СТРАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «страў» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: каталіцкім.

СТРАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.

І цар выдзеліў ім штодзённую порцыю ад страў царскіх і ад віна, якое сам піў, каб былі яны ўзгадаваны праз тры гады і пасля служылі цару.

І загадаў завесці яе туды, дзе расстаўлялі яго срэбраныя пасудзіны. Ды казаў ёй узлегчы, і загадаў даць ёй есці са сваіх страў і піць віно сваё.

Дзеля многіх бо страў узнікне хвароба, і хцівасць давядзе да расстройства жывата.

І застаўлены быў для мяне стол, і ўбачыў я шмат страў, і сказаў я сыну свайму Тобіі: «Ідзі і прывядзі сюды, каго знойдзеш, беднага з братоў нашых, якія ёсць у няволі ў Нініве, якія помняць пра Госпада ўсім сэрцам сваім, і ён будзе есці разам са мною; вось, я чакаю цябе, сыне, пакуль не прыйдзеш».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter