Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВАЛ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вал» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi.

ВАЛ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, вось, прыйшлі яны, і акружылі яго ў Абэл-Бэт-Маасе, і насыпалі вал насупраць горада, які стаў насупраць вонкавага крапаснога вала; і ўсе людзі, якія былі з Ёабам, стараліся разбурыць муры.

У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны — нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.

І атачу цябе наўкола, быццам шар, і насыплю перад табою вал, і пастаўлю ўмацаванні для тваёй аблогі.

Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: «Зрэжце дрэвы яе і насыпце вал кругом Ерузаліма, гэта бо горад пакарання, усялякая крывадушнасць пасярод яго.

І пастаў на ёй аблогу супраць яго, і пабудуй вежы, і насып вал, і пастаў супраць яго лагер, і пастаў тараны кругом.

І не дапаможа яму фараон вялікім войскам і шматлікім народам у баі, калі насыплюць вал і пабудуюць умацаванні, каб загубіць мноства людзей.

У яго правай руцэ прароцтва пра Ерузалім: каб паставіў ён тараны, каб адчыніў вусны дзеля забойства, каб падняў крык баявы, каб паставіў тараны супраць брам, каб насыпаў вал, каб збудаваў вежы.

Дачок тваіх, якія жывуць на зямлі, заб’е ён мечам, ды акружыць цябе ўмацаваннямі, і паставіць вакол вал, і шчыт паставіць супраць цябе,

І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца.

Ці ж лепшая ты, чым Но-Амон, што ляжыць між рэкамі? Акружаны водамі: мора — вал яго, воды — муры яго.

І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.

І Тыр пабудаваў свой вал абароны і назбіраў срэбра, як пылу, і золата, быццам смецця на дарогах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВАЛА →