Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЁСКІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вёскі» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЁСКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Мяжой зямлі сыноў Рубэна была рака Ярдан. Гэта ўласнасць сыноў Рубэна па іх родах, іх гарады і навакольныя вёскі.

Усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээра, значыць Рамот-Нагэба: гэта ўласнасць сыноў Сімяона па родах іх.

Такая ўласнасць сыноў Ісахара па родах іх, гарады і іх навакольныя вёскі.

Палі, аднак, і вёскі яго аддалі ва ўласнасць Калебу, сыну Ефоны.

І ўсе іх вёскі былі навокал гэтых гарадоў аж да Баала: гэта месца іх пражывання і радавод.

Дык яны, выйшаўшы, абыходзілі вёскі, несучы Добрую Вестку і аздараўляючы ўсюды.

А дзень пачаў сыходзіць, і, падышоўшы да Яго, дванаццаць сказалі Яму: «Адпусці людзей, каб пайшлі ў пасяленні і вёскі, што навокал, і знайшлі, што паесці, бо тут мы ў пустынным месцы».

Тым часам Юда Макабэй і тыя, што былі з ім, патаемна прыходзілі ў вёскі, клікалі да сябе сваякоў ды тых, што трымаліся юдаізму, сабралі каля шасці тысяч чалавек.

І ён, нападаючы нечакана на гарады і вёскі, паліў іх, і займаў прыдатныя мясцовасці, і змушаў уцякаць немалы лік непрыяцеляў,

Ды паслалі ва ўсе канцы Самарыі вестуноў, і ў вёскі, і ў Бэтарон, і ў Абэлмайн, і ў Ерыхон, і ў Хобу, і ў Айсору, і ў даліну Салем.

І занялі ўсе вяршыні высокіх гор, і акружылі мурамі вёскі, што былі ў іх, і прыгатавалі забеспячэнне на выпадак вайны, бо нядаўна былі пажаты іх палі.

Сыны ж Ізраэля, спыніўшы забойства, авалодалі рэштаю; і вёскі, і сёлы на ўзгорках і на раўніне атрымалі багатую здабычу; колькасць бо яе была вялікаю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter