Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЎДАЎСТВА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ўдаўства» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Станкевіча.

ЎДАЎСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Не бойся, бо не зазнаеш сораму і не пачырванееш, бо не будзе цябе сароміць. Бо забудзешся пра ганьбу маладосці тваёй ды не будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.

І на даху дома свайго зрабіла яна сабе палатку, і наклала сабе на сцёгны зрэбніцу, і яна адзявалася ў адзенне ўдаўства свайго,

і посціла ўсе дні свайго ўдаўства, апрача дзён перад суботамі і саміх субот, і пярэдадней маладзікоў, і ў час маладзікоў, акрамя ўрачыстасцей і радасных дзён дому Ізраэля.

І зняла зрэбніцу, у якую была апранута, і зняла з сябе адзенне ўдаўства свайго, і памыла цела сваё ў вадзе, і намасцілася духмянасцямі, і расчасала валасы на сваёй галаве, і ўсклала на галаву сваю мітру ды ўбралася ў адзенне прыгажосці сваёй, у якое ўбіралася ў дні жыцця мужа свайго Манасы.

Бо зняла яна з сябе адзенне ўдаўства свайго дзеля ўзвышэння пакутнікаў у Ізраэлі. Памазала яна аблічча сваё маззю,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter