Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗБАЎЛЯЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «збаўляць» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЗБАЎЛЯЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Чаму прыйшоў Я, і не было нікога? Клікаў, і не было каму адказаць? Ці ж бы закароткай была рука Мая, каб не мог Я адкупіць? Або няма ў Мяне сілы, каб збаўляць? Вось жа, на знак папроку Свайго высушу мора, змяню рэкі ў пустыню, згніюць рыбы без вады і здохнуць са смагі.

І Я зраблю цябе для гэтага народа моцным медным мурам, і будуць яны ваяваць супраць цябе, і не перамогуць, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Госпад. —

Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшым».

Дзеля таго і збаўляць можа Ён заўсёды тых, якія прыступаюць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб за іх заступацца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter