Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

АНТЫЁХІЮ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Антыёхію» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Клышкi.

АНТЫЁХІЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Некаторыя з іх былі з Кіпра і Кірэнэі. Яны прыйшлі ў Антыёхію і прамаўлялі таксама да грэкаў, абвяшчаючы Евангелле пра Пана Езуса.

Вестка пра іх дайшла да Касцёла ў Ерузалеме. Тады ў Антыёхію паслалі Барнабу.

калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію. Увесь год яны працавалі разам у Касцёле і навучалі вялікую колькасць людзей. У Антыёхіі ўпершыню вучні былі названыя хрысціянамі.

У тыя дні прарокі прыбылі з Ерузалема ў Антыёхію.

Яны ж прайшлі Пэргэ і прыбылі ў Антыёхію Пісідыйскую, і ў шабат увайшлі ў сінагогу, і селі.

У тым горадзе яны абвяшчалі Евангелле і прыдбалі шмат вучняў. Пасля вярнуліся ў Лістру, Іконію ды Антыёхію,

Адтуль адплылі ў Антыёхію, дзе праз ласку Божую былі прызначаныя на справу, якую выканалі.

Тады Апосталы і старэйшыны разам з усім Касцёлам, выбраўшы сярод сябе Юду, званага Барсабам, і Сілу — мужоў, якія былі першымі сярод братоў, вырашылі паслаць іх у Антыёхію з Паўлам і Барнабам.

Пасланыя прыйшлі ў Антыёхію і, сабраўшы людзей, аддалі ліст.

Прыбыўшы ў Цэзарэю, ён увайшоў і прывітаў Касцёл, затым адышоў у Антыёхію.

Калі Кефас прыбыў у Антыёхію, дык я адкрыта выказаў яму сваю нязгоду, таму што ён заслугоўваў дакору.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter