Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

БОЖА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Божа» сустракаецца 13 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БОЖА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А каля гадзіны дзевятай усклікнуў Езус моцным голасам, кажучы: «Элі, Элі, лема сабахтані?», што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»

А каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі, лема сабахтані?», што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»

Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік.

А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага”.

а Сыну: «Трон Твой, Божа, навекі вякоў, і жазло праведнасці — гэта жазло Твайго валадарства.


Ты палюбіў справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму Твой Бог намасціў Цябе, Божа, алеем радасці больш, чым саўдзельнікаў Тваіх».


Тады Я сказаў: Вось іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа».


«Ты, Пане і наш Божа, годны прыняць славу і пашану, і сілу, бо Ты стварыў усё, і з Тваёй волі існавала і было створана».


кажучы: «Дзякуем Табе, Пане Божа ўсемагутны, які ёсць і які быў, бо Ты прыняў сваю вялікую моц і запанаваў.


Яны спявалі песню Майсея, слугі Божага, і песню Баранка, кажучы: «Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане Божа ўсемагутны. Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў!


І я пачуў, як казаў алтар: «Так, Пане Божа ўсемагутны, праўдзівыя і справядлівыя Твае прысуды!»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← БОЖА