сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, і памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна.
Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць.
Бо абрасло тукам сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не ўбачыць вачыма, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, каб Я вылечыў іх”.
Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць.
Будучы надзвычай здзіўленымі, яны казалі: «Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць!»
І Ён сказаў ім у адказ: «Ідзіце, раскажыце Яну, што вы бачылі і чулі: сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна.
Зачарсцвела сэрца народу гэтага, вушамі ледзь чуюць і вочы свае заплюшчылі, і вушамі не пачулі, і сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, каб Я іх аздаравіў”.
як напісана: «Даў ім Бог духа здранцвення: вочы, якімі не бачаць, і вушы, якімі не чуюць, ажно па сённяшні дзень».