Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ДАСКАНАЛЫМ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «дасканалым» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАСКАНАЛЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Езус адказаў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; пасля прыходзь і ідзі за Мною».

Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Езус Хрыстус.

Яго мы абвяшчаем, настаўляючы і навучаючы кожнага чалавека ўсялякай мудрасці, каб учыніць кожнага дасканалым у Хрысце.

Бо належала, каб той, дзеля якога ўсё і праз якога ўсё, які прывёў да славы многіх сыноў, учыніў дасканалым праз цярпенні правадыра збаўлення іхняга.

І, будучы дасканалым, стаў для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення;

Закон нічога не зрабіў дасканалым, але даў лепшую надзею, праз якую мы набліжаемся да Бога.

Гэта вобраз цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым сумленне таго, хто служыць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter