Хрыстус увайшоў у новую святыню
1 Першы запавет меў прадпісанні наконт Божага служэння, а таксама зямную святыню.
1 Першы запавет меў прадпісанні наконт Божага служэння, а таксама зямную святыню.
2 Была ўзведзена першая скінія, якая называецца «Святое», і ў ёй былі падсвечнік, стол і ахвярныя хлябы.
3 А за другой заслонаю была скінія, якая называлася «Святое Святых».
4 Мела яна залатую кадзільніцу і каўчэг запавету, пакрыты з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай, кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету.
5 Зверху над каўчэгам былі херубімы славы, якія ахіналі века ўміласціўлення. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.
6 Усё было так уладкавана, каб святары, здзяйсняючы служэнне, маглі ў кожную хвіліну ўвайсці ў першую скінію.
7 У другую ж раз у год уваходзіў толькі адзін першасвятар, і не без крыві, якую прыносіў у ахвяру за грахі свае і свайго народу.
8 Гэтым Дух Святы паказвае, што яшчэ не адкрылася дарога ў святыню, пакуль стаіць першая скінія.
9 Гэта вобраз цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым сумленне таго, хто служыць.
10 Гэта толькі знешнія прадпісанні, устаноўленыя да часу іх змянення, і датычаць толькі страў, напояў і розных абмыванняў.
Плён ахвяры Хрыста
11 Хрыстус, прыйшоўшы як першасвятар будучых дабротаў, праз большую і дасканалейшую нерукатворную скінію, гэта значыць не з гэтага свету,
11 Хрыстус, прыйшоўшы як першасвятар будучых дабротаў, праз большую і дасканалейшую нерукатворную скінію, гэта значыць не з гэтага свету,
12 і не праз кроў казлоў і быкоў, а праз сваю кроў раз і назаўсёды ўвайшоў у Святое Святых, здабыўшы вечнае адкупленне.
13 Бо, калі кроў казлоў і быкоў, і попел ялаўкі праз пасыпанне асвячае апаганеных, каб чыстым стала цела,
14 то наколькі ж больш кроў Хрыста, які праз вечнага Духа сябе самога ахвяраваў як беззаганнага Богу, ачысціць нашае сумленне ад мёртвых учынкаў дзеля служэння жывому Богу.
15 І таму Ён стаў пасрэднікам новага запавету, каб праз Яго смерць, якая была дзеля адкуплення ад злачынстваў, учыненых у першым запавеце, атрымалі абяцанае тыя, хто пакліканы да вечнай спадчыны.
16 Дзе запавет, там трэба чакаць смерці яго складальніка,
17 бо запавет набывае моц пасля памерлых і ніколі не мае моцы, пакуль жыве яго складальнік.
18 Таму і першы запавет не быў зацверджаны без крыві.
19 Калі Майсей абвясціў усяму народу кожную запаведзь паводле Закону, ён узяў кроў цялят і казлоў з вадою, пунсовую воўну ды ісопам акрапіў саму кнігу і ўвесь народ, кажучы:
20 «Гэта кроў запавету, які Бог наказаў вам».
21 Таксама і скінію, і ўвесь посуд для публічнага служэння акрапіў крывёю.
22 Дый амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, а без праліцця крыві не бывае даравання.
23 Таму было неабходна, каб вобразы нябесных рэчаў так ачышчаліся, а само нябеснае патрабавала яшчэ лепшых ахвяраў, чым гэтыя.
24 Хрыстус увайшоў не ў святыню, пабудаваную рукамі на ўзор праўдзівай, але ў само неба, каб цяпер заступіцца за нас перад абліччам Бога.
24 Інакш Яму прыйшлося б шматразова прыносіць сябе ў ахвяру, як робіць гэта першасвятар, калі штогод уваходзіць у Святое Святых з чужою крывёю.
24 Яму трэба было б шмат разоў цярпець ад пачатку свету. Цяпер жа Ён адзін раз на сканчэнні вякоў з’явіўся дзеля знішчэння граху сваёю ахвяраю.
27 І як людзям прызначана раз памерці, а пасля гэтага — суд,
28 так і Хрыстус, раз ахвяраваўшы сябе, каб панесці грахі многіх, другі раз не з прычыны граху, а дзеля збаўлення з’явіцца тым, хто чакае Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пасланне да Габрэяў, 9 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019