Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

КАСЦЁЛЕ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Касцёле» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

КАСЦЁЛЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію. Увесь год яны працавалі разам у Касцёле і навучалі вялікую колькасць людзей. У Антыёхіі ўпершыню вучні былі названыя хрысціянамі.

У Касцёле Антыёхіі прарокамі і настаўнікамі былі: Барнаба і Сымон, якога звалі таксама Нігер, Люцый Кірэнэец і Манаэн, які выхоўваўся разам з тэтрархам Ірадам, і Саўл.

Праз ускладанне рук устанавілі ім у кожным Касцёле старэйшын, у малітве і посце даручылі іх Пану, у якога паверылі.

Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсць маім дзіцем умілаваным і верным у Пану, каб ён нагадаў вам шляхі мае ў Хрысце Езусе, як я ўсюды навучаю ў кожным Касцёле.

Аднак вы, калі разбіраеце жыццёвыя справы, ці не прызначаеце суддзямі тых, хто ў Касцёле нічога не значыць?

Адных Бог паставіў у Касцёле найперш апосталамі, другіх — прарокамі, трэціх — настаўнікамі, потым даў моц, потым — дары аздараўлення, дапамогі, кіравання, розныя мовы.

але ў Касцёле хачу сказаць лепш пяць слоў маім розумам, каб і другіх навучыць, чым дзесяць тысяч слоў на мовах.

Калі ж няма таго, хто тлумачыць, няхай у Касцёле маўчаць. Няхай гавораць сабе і Богу.

Калі хочуць чаму навучыцца, няхай пытаюцца дома ў сваіх мужоў, бо сорамна жанчыне гаварыць у Касцёле.

Яму хвала ў Касцёле і ў Хрысце Езусе ва ўсе пакаленні ад веку да веку. Амэн.

Калі ў вас будзе прачытаны гэты ліст, то зрабіце так, каб яго прачыталі і ў Лаадыкейскім Касцёле, а той, што з Лаадыкеі, прачытайце і вы.

Бо, калі хто не ўмее кіраваць уласным домам, як жа зможа клапаціцца аб Касцёле Божым?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter