Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец.
Але Павел сказаў: «Я не шалею, дастойны Фэст, але абвяшчаю словы праўдзівыя і прадуманыя.
праз славу і бясслаўе, праз ганьбу і прызнанне. Мы нібы ашуканцы, але праўдзівыя;
Яны спявалі песню Майсея, слугі Божага, і песню Баранка, кажучы: «Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане Божа ўсемагутны. Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў!
І я пачуў, як казаў алтар: «Так, Пане Божа ўсемагутны, праўдзівыя і справядлівыя Твае прысуды!»
бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя; бо Ён асудзіў вялікую распусніцу, якая нішчыла зямлю сваёй распустай, і спагнаў кроў слугаў сваіх з яе рукі!»
Анёл сказаў мне: «Напішы: шчаслівыя пакліканыя на вясельную вячэру Баранка!» І дадаў: «Гэта праўдзівыя словы Бога».
Той, хто сядзеў на троне, сказаў: «Вось чыню ўсё новае». І дадаў: «Напішы, што словы гэтыя верныя і праўдзівыя».
Анёл сказаў мне: «Гэтыя словы пэўныя і праўдзівыя, і Пан, Бог духаў прароцкіх, паслаў анёла свайго паказаць слугам сваім тое, што павінна адбыцца неўзабаве.